“Аліварыя” пачынае варыць Holsten

Holsten варыцца і разліваецца ў Беларусі па ліцэнзіі кампаніі Carlsberg. “Для нас гэта вялікі крок: піва выглядае прэміяльна, як сапраўдны ліцэнзійны брэнд. Тое, што знаходзіцца ў бутэльцы, зварана пад пільным кантролем. Мы верым у Holsten. Я думаю, што пры дапамозе гэтага прадукта мы ў наступным годзе можам заняць каля 1% рынка”, ― распавядае Еўрарадыё намесніца дырэктара “Аліварыі” па маректынгу Надзея Дзешкавец.

Вытворчасць Holsten наладжаная ў шкле, у кегах, а таксама ў літровых ПЭТ-бутэльках.

“Рынак паводзіць сябе не вельмі аптымістычна, таму мы будзем асцярожныя ў прагнозах, ― дадае дырэктар “Аліварыі” Міхаіл Чэчэнеў. ― Адно магу сказаць напэўна: піўны рынак расці не будзе, бо кошты на піва будуць расці хутчэй за інфляцыю”.

Топ-мэнаджар “Аліварыі” нагадаў, што з 1 студзеня 2013 года будуць падвышаныя акцызы на піва. Гэта таксама не дадае аптымізму піваварам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі