Алімпійку Наталлю Цылінскую прызначаць намесніцай Мікалая Ладуцькі

Мяркуецца, што Цылінская будзе дапамагаць новаабранаму старшыні Федэрацыі веласпорта Мікалаю Ладуцьку арганізоўваць спартовую працу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі веласпорту Аляксей Іваноў:
121024_ivanoupracylinskaju.mp3
“Ішла размова аб намесніку старшыні Федэрацыі, але гэта абіраецца падчас канферэнцыі, ішла размова аб пасадзе спартовага дырэктара, дарадцы... Мы сёння акурат будзем сустракацца з ёй і з ім (Наталляй Цылінскай і Мікалаем Ладуцькам — Еўрарадыё) ды абмяркуем і ўсе яе абавязкі, і тое, каб пасада рэальна гучала адпаведна яе статусу. Пра гэта таксама неабходна абавязкова думаць”.

Нагадаем, Мікалая Ладуцьку абралі старшынёй Беларускай федэрацыі веласпорта 22 кастрычніка. Зроблена гэта было напярэдадні чэмпіянату свету па веласпорце, які пройдзе ў Мінску ў 2013 годзе.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі