Алесь Макаеў: Бізнэсоўцы і так носяць грошы да чыноўнікаў

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка адкрытым тэкстам забараніў бізнэсоўцам фінансаваць апазіцыю. Па словах Макаева, гэтая заява парушае канстытуцыйныя правы грамадзян:

Алесь Макаеў: "Па Канстытуцыі, усе людзі могуць удзельнічаць у палітычных партыях. Яны могуць быць і ў апазіцыі, і ва ўладзе. На жаль, увесь бізнэс у нас пашыхтаваны ўладай. Сярэдні бізнэс — гэта каля 100 тысяч юрыдычных асобаў. Амаль палова з іх грошы нясуць да чыноўнікаў, прычым не ў дзяржаўны бюджэт, а размяркоўваюць у нейкія закрытыя фонды. А той бізнэс, які дапамагае апазіцыі, ён амаль нулявы. Ня ведаю нават... Прыклад бізнэсу апазіцыі — гэта кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус".

Прадпрымальнік нагадвае, што Лукашэнка і раней не аднойчы пагражаў бізнэсоўцам карамі, калі яны будуць дапамагаць апазіцыі. Па словах Макаева, на апазіцыю разлічваюць дробныя бізнэсоўцы, якія наведваюць апазіцыйныя акцыі. Разам з тым, ён прызнае, што лідары дробных прадпрымальнікаў адчуваюць стомленасць ад сітуацыі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі