Алег Трусаў пра новага міністра культуры: з прэтэндэнтаў ён самы лепшы

Выкладчык гэтай вышэйшай навучальнай установы, кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў кажа, што ведае Святлова ўжо "гадоў трыццаць". Ён мяркуе, што ў новага міністра ёсць досвед і "адпаведны ўзрост" (яму 54 гады).
121219_trusaupraministrakultury_0.mp3
Трусаў: "З тых, хто быў, гэта самы лепшы, скажам так. Вы ведаеце, там розныя называліся прозвішчы... Я думаю, што горш не будзе".

Паводле словаў Алега Трусава, Барыс Святлоў добра валодае беларускай мовай, ведае французскую і англійскую мовы.

Нагадаем, што пасля адпраўкі Паўла Латушкі амбасадарам у Францыю пасада міністра культуры пуставала некалькі тыдняў.

На здымку: Барыс Святлоў на канцэрце Нацыянальнай музычнай прэміі, снежань 2011 года. Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі