Актывістцы БХД пагражаюць звальненнем за сяброўства ў аргкамітэце

28 снежня яе выклікалі ў раённы аддзел адукацыі, дзе мясцовая загадчыца Ірына Іванаўна Курганава паказала дасье на яе, якое прыйшло з міністэрства юстыцыі. Курганава назвала БХД "сектай" і заявіла, што, калі Наста Мацак не выйдзе з аргкамітэту, дык з ёй не працягнуць кантракт, а новую працу дзяўчыне атрымаць не дазволяць.
 
Як мяркуюць у Аргкамітэце па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", уладная вертыкаль хоча ўсяляк запужаць актывістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі