“Адкос” ад размеркавання падаражэе ўтрая?

120328 Martin Razmerkavanne.mp3

Каля 10 чалавек у Магілёўскім універсітэце імя Куляшова… пазбегнуць размеркавання.

“Калі няма па спецыяльнасці заявак, мы даем чалавеку вольны дыплом. Каля 10 сёлета будзе такіх. Заявак прыкладна столькі, колькі і выпускнікоў па педагагічных спецыяльнасцях. Горш справы з юрыстамі, журналістамі. ”, - кажуць ва ўніверсітэце.

На дзіва, студэнты да размеркавання ставяцца спакойна.

“Тут меркаванне можа падзяліцца. Размеркаванне – не горшы варыянт, калі сам сабе нічога не знайшоў. Але калі ёсць размеркаванне – гэта не смяротна”, - мяркуе студэнтка факультэта славянскай філалогіі МГУ ім. Куляшова – Айарпі.

Сёлета ў яе размеркаванне.

На некаторых факультэтах БНТУ заявак на выпускнікоў больш, чым саміх выпускнікоў.

“Бюджэтнікаў размяркоўваецца 99%. Напрыклад, на Машынабудаўнічым заявак на бюджэтнікаў утрая (!) больш, чым іх ёсць”, - кажуць у БНТУ.

І ў БДУІРы выпускнікоў менш, чым заявак.

“Колькасць заявак перавышае колькасць выпускнікоў”, - паведамляюць у БДУІРы.

У гэтым годзе студэнтаў будуць размяркоўваць па новым “Кодэксе аб адукацыі”.

“З гэтага году, калі студэнт больш, чым палову тэрміна вучыўся за кошт бюджэта, то ён падлягае размеркаванню. Таксама можна размяркоўваць завочнікаў, якія правучыліся 3 гады на бюджэце, а пасля перавяліся на завочнае. Яны адпрацоўваць прапарцыянальна таму, колькі навучаліся на бюджэце”, - расказваюць у прававым аддзеле Віцебскага ўніверсітэта імя Машэрава.

Раней перавод на завочнае ці платнае быў ледзь не адзіным выйсцем пазбегнуць размеркавання. Напрыклад, на факультэце славянскай філалогіі Магілёўскага універсітэта Еўрарадыё знайшло шэсць сёлетніх выпускнікоў, якія раней сышлі на завочку.

Летась, каб адкупіцца ад размеркавання некалькі выпускнікоў ВГУ заплацілі каля 30 мільёнаў. Цяпер у БНТУ гэта каштуе каля 40 мільёнаў. Але… з 1 красавіка гэтая лічба можа змяніцца, бо змяняецца базавая, удакладняюць у БНТУ. А да яе прывязаная і … плата дзяржаве за “адкос” ад размеркавання.

“За ўсе гады навучання вылічваецца колькасць разліковых базавых велічыняў і потым памнажаецца на дзейсную, якая дзейнічае на дату сканчэння навучання”, - тлумачаць у Міністэрстве адукацыі.


І цяпер чыноўнікі думаюць, як змяніць гэты механізм. Каб плата за “адкос” ад размеркавання не вырасла, як і базавая, у тры разы!

“Ходзяць чуткі, што распрацуюць каэфіцыент паніжаючы, бо апошняя сума, якую нам плацілі – 26 мільёнаў. У 2011 некалькі разоў павялічвалася плата за навучэнне. І яшчэ і базавая… калі лічыць груба: 26 памножыць на тры – гэта вельмі вялікая сума атрымаецца”, - тлумачаць у Віцебскім універсітэце імя Машэрава.

Фота: economics.gsu.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі