Абсурд у Кобрыне: спектакль па творах Хармса адмянілі з-за выбараў (відэа)

Незалежны тэатр "Крылы халопа" быў запрошаны ў Кобрын кіраўніцтвам парку імя Суворава. Менавіта там акторы збіраліся паказаць сваю праграму ў межах мерапрыемства "Залатая восень".

Як паведаміў Еўрарадыё актор тэатру Алег Гарбацюк, калектыў цалкам падрыхтаваў на пляцоўцы дэкарацыі і ўзмацняльнае абсталяванне. Аднак за паўгадзіны да пачатку да актораў падыйшла дырэктарка парку і паведаміла, што спектакль не адбудзецца. Прычыну адмены жанчына не растлумачыла.

Алег Гарбацюк: "Мы ведаем, што з дырэктарам была да гэтага гутарка з супрацоўнікамі адпаведных органаў. Незразумела, што ў спектаклі магло не прайсці цэнзуру. Напэўна, людзі ў рэгіёнах баяцца. Тым больш было гэта ў дзень выбараў — хіба, гэта і ёсць асноўная прычына. Нам раней прапаноўвалі іншую дату, але мы вырашылі, што ў кастрычніку будзе позна закрываць сезон вулічных спектакляў".

Спектакль "ЗваніцьЛяцець" неаднаразова паказваўся ў Брэсце. Праблем з арганізацыяй у абласным цэнтры "Крылы халопа" не мелі. Алег Гарбацюк таксама кажа, што з кобрынскай прэзентацыяй вулічнай пастаноўкі цяпер прыйдзецца пачакаць як мінімум да наступнага года.

Фота са спектакля "ЗваніцьЛяцець" у Брэсце — radiostart.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі