ААЦ працягвае праверку з нагоды летняй уцечкі даменаў .BY

Лёс даменаў, сярод якіх car.by, sex.by, blog.by, music.by, pivo.by, business.by і іншыя, пакуль не вырашаны.

“Аператыўна-аналітычны цэнтр, як адміністратар нацыянальнай даменнай зоны, выявіў парушэнні з боку аднаго з рэгістратараў пры выкарыстанні дадзенага спісу даменаў. У сувязі з гэтым прынятае рашэнне аб прыпыненні дэлегавання такіх даменных імёнаў. У цяперашні час па факце выяўленых парушэнняў праводзіцца праверка, па заканчэнні якой будзе вырашанае пытанне пра далейшае выкарыстанне даменаў, уключаных у ліст”, — паведаміў Еўрарадыё Уладзімір Рабаволаў, першы намеснік начальніка ААЦ.

Нагадаем, што пры канцы 2012 года заснавальнік УП “Надзейныя праграмы” (hoster.by) Юрый Зісер паведаміў, што “прыгожыя” даменныя імёны ААЦ плануе распрадаць з аўкцыёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі