14 магілёўскіх праграмістаў за год зарабілі болей за мільён долараў
Пры гэтым усе супрацоўнікі фірмы “Пяты тэрмінал” з’яўляюцца самавучкамі.
Як піша газета “Могилёвская правда”, іх прадукцыю набываюць у 87 краінах свету. 36% усіх продажаў у мінулым годзе былі зробленыя ЗША.
Дырэктар фірмы Кірыл Голуб кажа, што іх распрацоўкамі карыстаецца болей за 15 тысячаў інтэрнэт-крамаў па ўсім свеце. Сярэдні заробак у спецыялістаў фірмы складае каля 10 мільёнаў рублёў, навічкі зарабляюць 4-4,5 мільёна.