Навальніца ў Бабруйску спыняла транспарт (фота)

Усю ноч з 11 на 12 ліпеня ў Бабруйску бушавала навальніца. На вуліцы Ракасоўскага ад ранку да 11-й гадзіны быў немагчымы рух грамадскага транспарту — аўтобусы залівала вадой вышэй дзвярэй. Аўтобусы давялося перанакіраваць на іншыя маршруты, таму многія бабруйчане спазніліся на працу.

Легкавыя аўто, прыпаркаваныя на ўзбочыне, па словах відавочцаў, залівала вадой ледзь не па самае шкло.

Зноўку заліло і аддзел "Тэхна" у гіпермаркеце "Карона". За апошнія месяцы гэтая частка крамы была затопленая ўжо тройчы.

Навальніца скончылася яшчэ ўначы, але большасць вады сыйшло толькі бліжэй да абеду. Дагэтуль па ўсім горадзе мноства вялізных лужынаў — як на дарогах, так і ў глыбіні двароў. Праца многіх крамаў паралізаваная — да іх проста немагчыма падыйсці.

Сёння быў спынены рух транспарту па тралейбусных маршрутах. Рака Бабруйка выйшла з берагоў і затапіла каля 70 прыватных падворкаў. Узровень вады за кароткі час падняўся на 15 сантыметраў.

Таксама МНС паведамляе, што ў Бабруйскім раёне без электрычнасці засталіся 24 населеных пункты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі