Рэкламіста Аляксандра Васілевіча затрымалі

Рэкламіста Аляксандра Васілевіча затрымалі

Затрыманы вядомы рэкламіст Аляксандр Васілевіч. Пра гэта ў сацсетках паведаміла яго жонка Надзея Зелянкова

"Я дома, Aliaksandr Vasilevich не дома. У мяне падпіска аб неразгалошванні, таму тэлефанаваць мне бессэнсоўна, я нічога не магу вам сказаць. Я, па праўдзе, вельмі стамілася і прабачце, што скідаю вашы тэлефанаванні. Заўтра ўсім пазваню! Па мінулым досведзе арышту: не трэба пытацца, якія навіны ад Сашы, я іх не ведаю. Усім дзякуй і беражыце сябе", — напісала яна. 

Васілевіч валодае рэкламным агенцтвам Vondel/ Hepta, галерэяй сучаснага мастацтва "Ў", сайтамі kyky.org і The Village Беларусь. 

27 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантроля прыйшлі з праверкамі ў рэкламнае агенцтва і ў галерэю "Ў". Акрамя таго, праверка з ДФР прыходзіла ў дзіджытал-агенцтва Red Graphic, якім валодае Надзея Зелянкова, паведамляе TUT.by. 

Ёсць звесткі, што супрацоўнікі ДФР прыходзілі да дырэктаркі галерэі "Ў" Валянціны Кісялёвай, да цешчы Васілевіча, а таксама да Сашы Раманавай — дырэктаркі выданняў kyky.org і The Village Беларусь.

Напрыканцы ліпеня Васілевіча ўжо арыштоўвалі на 14 сутак. Гэта адбылося, калі ён прыйшоў у КДБ, каб пакінуць даручальніцтва за банкіра і палітыка Віктара Бабарыку. Рэкламіста абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі