Развітанне з пісьменнікам Іванам Пташнікавым пройдзе ў Мінску ў суботу

Развітанне з пісьменнікам Іванам Пташнікавым пройдзе ў Мінску ў суботу

Развітанне з пісьменнікам Іванам Пташнікавым пройдзе ў Мінску ў суботу, 30 ліпеня. Як паведамляе БелаПАН, цырымонія адбудзецца ў рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках сталіцы ў 14.00. Адпраўленне аўтобуса ад спецкамбінату (вуліца Альшэўскага, 12) у 13.00. Пахаванне адбудзецца ў 15.00.

Іван Пташнікаў памёр 28 ліпеня на 84-м годзе жыцця ад працяглай і цяжкой хваробы. Ён належаў да старэйшага пакалення беларускіх пісьменнікаў і ўвайшоў у гісторыю айчыннай літаратуры як прадстаўнік “вясковай прозы”. Ён аўтар зборнікаў аповесцяў і апавяданняў “Зерне падае не на камень” і “Сцяпан Жыхар са Сцешыц”, аповесцей “Лонва” “Тартак”, “Найдорф”, раманаў “Чакай у далёкіх Грынях”, “Мсціжы» (1972), “Алімпіяда”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі