Рассельгаснагляд рыхтуе адказы на пытанні беларускай пракуратуры

Рассельгаснагляд рыхтуе адказы на пытанні беларускай пракуратуры

Рассельгаснагляд у асноўным падрыхтаваў ужо адказы на пытанні пракуратуры Беларусі, паведаміў кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт у  каментары агенцтву "Інтэрфакс"

Па словах расійскага чыноўніка, беларускую пракуратуру цікавіа, на якіх падставах Рассельгаснагляд забараняў пастаўкі прадукцыі з таго ці іншага беларускага прадпрыемства. Ён дадаў, што ўся інфармацыя з гэтай нагоды ў службы ёсць. "Прычым перад тым, як увесці абмежаванні, мы папярэджвалі прадпрыемствы, пісалі лісты беларускім калегам", — патлумачыў Данкверт. 

Нагадаем, што 3 лютага Аляксандр Лукашэнка загадаў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу пачаць крымінальную справу на Данкверта — за шкоду краіне. Беларускага кіраўніка абурыла тое, што расійскае ведамства перашкаджае пастаўкам беларускай прадукцыі. У сярэдзіне лютага пытанні ад Генпракуратуры Беларусі былі перададзеныя Данкверту праз Генпракуратуру Расіі. 

Дарэчы, пасля распараджэнняў Лукашэнкі інспектары Рассельгаснагляду заявілі, што баяцца ехаць у Беларусь, бо асцерагаюцца правакацыяў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі