Рассельгаснагляд: 53% беларускага сыру небяспечныя

Рассельгаснагляд: 53% беларускага сыру небяспечныя

Рассельгаснагляд паведамляе, што большая частка беларускага сыру, які пастаўляецца ў Расію, не адпавядае патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза.

Сёлета ў 20 з 91 даследаванай партыі беларускага сыру расійскія эксперты знайшлі перавышэнне масавай долі кансерванту. Сайт ведамства паведамляе, што небяспечную прадукцыю выраблялі філіялы Рагачоўскага МКК", Малочная кампанія "Навагрудскія Дары" і Слуцкі сыраварны камбінат.

Агулам было праверана 360 тон сыру. Больш як 190 тон мелі перавышэнне масавай долі кансерванта натрыю азотнакіслага Е251. Такім чынам, 53% беларускага сыру не адпавядаюць Тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза.

Расійскі бок заяўляе, што беларускія вытворцы не выпраўляюць парушэнні. Таму цяпер прадукцыю гэтых прадпрыемстваў у Расію можна будзе ўвозіць толькі пасля даследаванняў у расійскай акрэдытаванай лабараторыі.

У ліку прадпрыемстваў, якія дапусцілі выпуск нядобраякаснай прадукцыі, называаюцца таксама Любанскі і Капыльскі філіялы Слуцкага сыраварнага камбіната, СААТ "Белавежскія сыры".

Уся прадукцыя была вернутая беларускім адпраўнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі