Распачалі крымінальную справу з-за надпісу на машыне Шумчанкі "ЛНР сіла"
Лідар прадпрымальніцкага руху мяркуе, што дзенні хуліганаў сталі адказам на яго пазіцыю па Украіне.
Па факце з'яўлення надпісу "ЛНР сіла" на аўтамабілі кіраўніка аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоля Шумчанкі распачалі крымінальную справу. Артыкул — "хуліганства" (ч. 1 арт. 339 КК). Следчы камітэт праводзіць праверку, напісаў у Facebook Шумчанка.
Як інфармавала Еўрарадыё, невядомыя не толькі зрабілі надпіс, але і пакінулі пад дворнікамі аўтамабіля копіі долараў. Шумчанка назваў гэтую акцыю адказам на яго пазіцыю па Украіне, якую ён лічыць цэласнай і непадзельнай дзяржавай.
Фота: Facebook Анатоля Шумчанкі.