Распачалі крымінальную справу па факце давядзення да самагубства школьніцы

Распачалі крымінальную справу па факце давядзення да самагубства школьніцы

У Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці распачалі крымінальную справу па факце давядзення да самагубства школьніцы. Вучаніца 8-га класа атруцілася лекамі, але яе ўдалося выратаваць у мясцовай медустанове. Здарэнне адбылося амаль тыдзень таму. Іншыя абставіны справы не паведамляюцца.  

Як інфармуе БЕЛТА, Следчы камітэт з нядаўняга часу пачаў распачынаць крымінальныя справы ў кожным выпадку самазабойства непаўналетняга, альбо замаху на суіцыд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі