"Раснафта" назвала ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь

"Раснафта" назвала ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь

"Раснафта" назвала ўмовы аднаўлення паставак нафты ў Беларусь. Прэмія за тону "чорнага золата" складзе 5 долараў. Прэс-служба расійскай кампаніі падкрэслівае, што пастаўкі будуць здзяйсняцца на тых умовах, якія яна раней і прапаноўвала Мінску, паведамляе rbc.ru.

Як вядома, днямі стала вядома пра дасягненне прынцыповых дамоўленасцяў Беларусі і Расіі "па параметрах супрацоўніцтва ў нафтавай сферы". Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расія пагадзілася на ўсе ўмовы Мінска па пастаўках нафты.

Агенцтва Reuters паведаміла, што Расія пагадзілася павялічыць зніжку на нафту для Беларусі да 15,7 долара за тону. Гэта на 12 долараў больш, чым планавалася раней.

Графік паставак расійскай нафты ў Беларусь яшчэ ўзгадняецца. Мяркуецца, што наша краіна не адмовіцца і ад альтэрнатыўных паставак нафты праз Літву і Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі