Раскамнагляд пагражае заблакаваць беларускі сайт kyky.org

Раскамнагляд пагражае заблакаваць беларускі сайт kyky.org

Інтэрнэт-часопіс KYKY атрымаў ліст ад Раскамнагляду. Расійскае ведамства патрабуе на працягу сутак выдаліць артыкул 2014 года "Людзі, якія крадуць адзенне ў крамах". У іншым разе выданне будзе заблакаванае. 

Спрэчны артыкул распавядае пра шопліфтараў — людзей, якія пастаянна крадуць у крамах. У лісце Раскамнагляду паведамляецца, што ў матэрыяле ёсць інфармацыя, распаўсюд якой у Расіі забаронены рашэннем суда. І даецца спасылка на Заводавукоўскі раённы суд Цюменскай вобласці. 

У рэдакцыі KYKY адзначаюць, што доля расійскага трафіку для гэтага выдання складае 14%. Каб не губляць гэтых чытачоў, рэдакцыя выдаліць артыкул на працягу сутак, але пакуль што яго яшчэ можна пачытаць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі