Расійскія СМІ апублікавалі "відэа забойства Нямцова" (відэа)

Расійскі тэлеканал ТВЦ апублікаваў відэаролік, у якім нібыта зняты момант забойства апазіцыянера Барыса Нямцова позна ўвечары 27 лютага. Запіс зроблены здалёк вулічнай камерай, якая здымае Вялікі Маскварэцкі мост, перадае ВВС. Якасць здымкі невысокая, але машыны і сілуэты людзей на ёй відаць.

У 23.30 два чалавекі ідуць у бок Балотнай плошчы па мосце. Як сцвярджае тэлеканал, гэта Нямцоў і яго спадарожніца, якая прыбыла ў Маскву з Украіны. Іх даганяе снегаўборачная машына. У 23.31 абрысы аўтамабіля хаваюць Нямцова і яго спадарожніцу ад камеры. А праз секунду яшчэ адзін чалавек выбягае адтуль на праезную частку, хутка сядае ў аўтамабіль і з'язджае.

Пасля гэтага ТВЦ апісвае рух людзей на мосце: дзяўчыну спярша не відаць за снегаўборачнай машынай, потым яна з падбеглымі мінакамі вяртаецца да месца здарэння. Побач спыняюцца людзі і машыны, і ў 23:42 прыязджае паліцыя.

Прааналізаваўшы запіс, журналісты выказалі меркаванне, што чалавек, які страляў у апазіцыйнага палітыка, мог хавацца на лесвіцы, якая вядзе пад мост: яна знаходзіцца ў гэтым месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі