Расійскія кампаніі атакуе новы вірус-шпіён "заходніх спецслужб"

Кампанія-распрацоўшчык антывірусаў Symantec (яе штаб-кватэра знаходзіцца ў ЗША) паведаміла аб з'яўленні ў інтэрнэце новага шпіёнскага віруса Regin, нацэленага, у тым ліку, на расійскія тэлекамунікацыйныя кампаніі. За яго стварэннем, нібыта, стаяць заходнія разведкі. Спецыялісты параўноўваюць Regin з Stuxnet (ён з'явіўся чатыры гады таму), аднак адзначаецца, што новы вірус пераўзыходзіць папярэдніка ў тэхнічных характарыстыках. Мяркуецца, што на яго стварэнне маглі спатрэбіцца гады.

Як інфармуе РІА "Новости", спецыялісты пакуль не могуць вызначыць, як менавіта вірус заражае прамысловыя сістэмы, але ён ужо быў выкарыстаны супраць інтэрнэт-правайдэраў і тэлекамунікацыйных кампаній Расіі, Саудаўскай Аравіі, Мексікі, Ірландыі і Ірана.

Паводле дадзеных кампаніі Symantec, Regin ужо быў выкарыстаны для ўзлому паштовых сервераў кампаніі Microsoft і праслухоўвання тэлефонных размоў асноўных міжнародных сетак.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі