Расійскі танкіст: У Дэбальцава наш батальён камандзіравалі

Расійскія вайскоўцы-кантрактнікі ваююць на баку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны і пры гэтым не звальняюцца з узброеных сіл. Пра гэта ў інтэрв’ю “Новой газете” распавёў  20-гадовы танкіст Доржы Батамункуеў, які гарэў у танку ў баях пад Дэбальцавам і цяпер знаходзіцца ў лякарні.

Малады чалавек прызнаўся, што пачаў сваю вайсковую кар’еру як салдат тэрміновай службы і прызываўся ў канцы 2013 года. На ўсход Украіны трапіў добраахвотна — спачатку прыехаў у Растоў летам мінулага года як салдат тэрміновай службы, але на Данбас накіроўвалі толькі кантрактнікаў. Паколькі ў хлопца былі добрыя вынікі, яму прапанавалі заключыць кантракт.

Бліжэй да восені 2014 года з розных батальёнаў пачалі адбіраць кантрактнікаў, каб стварыць з іх асобны батальён. Як сцвярджае Батамункуеў, ён не звяльняўся з узброеных сіл, каб нібыта добраахвотна падтрымліваць сепаратыстаў на Данбасе, а быў фактычна камандзіраваны туды.

“Нам сказалі, што на вучэнні, але мы ведалі, куды едзем. Мы ўсе ведалі, куды едзем. Я ўжо быў настроены маральна і псіхічна, што давядзецца ехаць ва Украіну. Мы танкі яшчэ ва Улан-Удэ зафарбавалі. Проста на вагонным саставе. Зафарбоўвалі нумары, у кагосьці на танках быў значок гвардыі — таксама. Нашыўкі, шэўроны — тут здымалі, калі на палігон прыехалі. Усё зняць… у мэтах маскіроўкі. Пашпарт у вайсковай частцы пакінулі, ваенны білет на палігоне”.

Па словах расійскага вайскоўца, ва Украіну ішло шмат эшалонаў, з розных гарадоў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі