Расійскі сатырык Задорнаў абазваў Майдан “еўрахахламі” (відэа)

“Еўрахахлы гэтак званыя… яны нас абвінавачваюць, што Расія робіць Украіну калоніяй. Якая калонія можа быць з краіны, якая нічога не выпускае?” — разважае Міхаіл Задорнаў у эфіры расійскага “Радыё Нефармат”.



Ён называе ўсе ўкраінскія тавары няякаснымі: “У мяне ёсць пенка для галення — украінская, ёю нават галіцца нельга. Цукеркі есці нельга”.



“А Клічко! Як вам падабаецца гэты чалавек, які быў выхаваны савецкай сям’ёй, якога выхавала савецкая школа боксу і які плаціць падаткі ў Нямеччыне і хоча прыляпіць Украіну ў Еўропу… хоча падкінуць, падкласці Украіну пад Еўропу. Гэта яго асабістае жаданне. А такі суперскі наш асілак быў некалі”, — сказаў Задорнаў і адзначыў, што Клічко вельмі памыляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі