Расійскі салдат заявіў, што па Украіне "не дзяўблі"

Нагадаем, днямі на яго старонцы былі выкладзеныя здымкі-доказы атакі пазіцый украінскіх войскаў з боку Расіі. "Усю ноч дзяўблі па Украіне", — напісаў салдат 23 ліпеня. Ён выклаў здымкі сваёй артылерыйскай батарэі і выкарыстаных гільзаў ад снарадаў. Старонка Грыгор'ева ў сацсетцы была аператыўна выдаленая, але яе копія захавалася.

Як паведамляе РІА "Новости", Грыгор'еў заявіў, што гэтых здымкаў у сацсетцы не змяшчаў, таму што ў яго тэлефон "просты, які не ловіць". І на сваёй старонцы ён нібыта не быў месяц. Калі даведаўся пра такое цікавае "абнаўленне", патэлефанаваў сваякам і папрасіў, каб яны заблакавалі старонку і ўсё выдалілі.

Салдат лічыць, што яго акаўнт маглі ўзламаць. Што да здымкаў, дык ён не выключае, што яны ягоныя, але былі зробленыя "месяц-два назад".

Расійскі салдат напісаў у сацсетцы: Усю ноч дзяўблі па Украіне (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі