Расіянка, якая пажартавала пра траціл ў мінскім аэрапорце, вярнулася ў Самару

Расіянка, якая пажартавала пра траціл ў мінскім аэрапорце, вярнулася ў Самару

Расіянка Марыя Рымар, якую судзілі ў Беларусі за няўдалы жарт пра траціл у аэрапорце, вярнулася дадому ў Самару, інфармуе БелаПАН. У сацсетцы Фэйсбук паведамляецца, што Рымар з'ехала з Беларусі яшчэ 8 лістапада.

Жанчыну затрымалі ў ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 7 ліпеня, калі яна ляцела транзітам з Кіева ў Маскву. Падчас дагляду яна няўдала пажартавала пра траціл у сваім багажы.

Расіянку вінавацілі ў ілжывым паведамленні пра небяспеку і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. 4 жніўня яе аштрафавалі на 525 рублёў (25 базавых велічыняў) за непадпарадкаванне міліцыі. А 12 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна Мінска аштрафаваў яе за заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку на 2100 рублёў (100 базавых велічыняў). Рымар назвала прысуд несправядлівым, бо, на яе думку, у яе справе няма складу злачынства.

Рымар збіралася з'ехаць з Беларусі 25 кастрычніка, але была вымушаная застацца, бо пракуратура падала апеляцыю. У выніку Рымар не змагла вярнуцца дадому.

Рымарь прасіла, каб аддзел па грамадзянстве і міграцыі УУС адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска падоўжыў ёй тэрмін часовага знаходжання ў Беларусі да 1 сакавіка 2017 года. Аднак беларускія чыноўнікі адмовілі ёй у гэтай просьбе. Расіянку папярэдзілі, што ёй пагражае адміністрацыйная адказнасць, калі яна не з'едзе з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі