Расіяне назвалі актам вандалізму тое, што зрабілі ў Мінску з помнікам Пушкіну

Расіяне назвалі актам вандалізму тое, што зрабілі ў Мінску з помнікам Пушкіну

Расійскія дыпламаты пракаментавалі здарэнне ў Мінску з помнікам паэту Аляксандру Пушкіну. Ён стаіць у скверы на беразе Свіслачы, недалёка ад Дома Масквы. Невядомыя размалявалі рукі Пушкіна чырвонай фарбай. На месца здарэння прыязджала міліцыя з сабакам.

У расійскім пасольстве ў Беларусі здарэнне назвалі "актам вандалізму". Яго прэс-сакратар Аляксей Маскалёў не разумее, як маглі такое ўчыніць "у адносінах да памяці паэта, чые жыццё і творчасць былі цесна звязаны з Беларуссю". Расійскія дыпламаты адсочваюць сітуацыю і спадзяюцца, што зламыснікаў знойдуць, інфармуе ТАСС.

Згаданы помнік Пушкіну з'явіўся ў Мінску 10 ліпеня 1999-га да 200-х угодкаў з дня яго нараджэння. Гэта быў падарунак маскоўскай мэрыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі