Расія будзе адмяняць экспартныя пошліны на нафту для Беларусі (відэа)

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што бакам удалося дасягнуць дамоўленасці па ўсіх пытаннях. У тым ліку ўрэгулявалі пытанне продажу на расійскім рынку аўтамабіляў, якія збіраюцца ў Беларусі. Таксама вырашана пытанне грузаперавозак.



"Мы вырашылі на дзесяцігоддзе наперад пытанне паставак прыроднага газу (яно і раней было вырашанае), але таксама вельмі важна — нафты ў тых аб'ёмах, якія мы хацелі б з перспектывай павелічэння, калі нам гэта трэба будзе. Але пакуль 23 млн т для нас дастаткова для таго, каб загрузіць нафтаперапрацоўчыя заводы", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.



Лукашэнкі адзначыў, што Беларусь і Расія таксама дамовіліся пра паэтапную адмене пералічэнняў у расійскі бюджэт экспартных пошлін на нафтапрадукты: "Мы паступова будзем іх здымаць. У будучым годзе прыкладна палова застаецца ў Беларусі, а з 2016 года, я мяркую, мы вырашым і другую частку". Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што ў 2015 годзе ў бюджэце краіны застанецца прыкладна 1,5 млрд долараў, столькі ж Беларусь пералічыць у бюджэт Расіі. За два гады Лукашэнка спадзяецца цалкам скасаваць гэтыя пошліны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі