Расія забараніла вываз медыцынскіх масак і бінтоў

Расія забараніла вываз медыцынскіх масак і бінтоў

Расія забараніла вываз шэрагу медыцынскіх вырабаў, у тым ліку абарончых масак. Тэкст пастановы з'явіўся на сайце расійскага ўрада.

Абмежаванне дзейнічае па 1 чэрвеня 2020 года.

Пад забарону таксама трапілі аднаразовыя касцюмы хімічнай абароны, рэспіратары пэўнага выгляду, бахілы, дэзінфікуючыя сродкі, марля і бінты.

Абмежаванні не будуць дзейнічаць на медыцынскія грузы, якія вывозяцца за межы Расіі ў рамках гуманітарнай дапамогі паводле рашэння ўрада. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі