Расія забараніла пастаўкі з сямі прадпрыемстваў Беларусі

Расія забараніла пастаўкі з сямі прадпрыемстваў Беларусі

10 кастрычніка пачынае дзейнічаць часовае абмежаванне на пастаўкі ў Расію прадукцыі з сямі прадпрыемстваў Беларусі. Адпаведныя меры ўвёў Рассельгаснагляд, спасылаючыся на сістэматычныя парушэнні ветэрынарных нормаў з беларускага боку.

Пад забарону трапілі ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" (Салігорскі філіял), "Смаргонскія малочныя прадукты" (філіял ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат"), Івацэвіцкае РАЙСТ (філіял Каапнарыхтпрам), УП "Бярозаўскі камбінат кааператыўнай прамысловасці", Дрыбінскае РАЙСТ, ТАА "БілтонгФуд" і ТАА "ГурманФуд".

Таксама расійскае ведамства папярэдзіла, што можа забараніць пастаўкі з яшчэ чатырох прадпрыемстваў: ТАА "Вялес-Міт", ААТ "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат", ПУП "БЕЛ-МОЛ", ААТ "Бярозаўскі мясакансервавы камбінат вытворчы цэх Баранавічы".

Раней Рассельгаснагляд папрасіў Беларусь увесці рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю на дзевяці прадпрыемствах. У іх жывёлагадоўчай прадукцыі расійскія спецыялісты выявілі парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўразійскага эканамічнага саюза і РФ. Гаворка ідзе пра СТАА "Чызмайстар", ААТ "Белавежскі", КВУП "Фарэлевая гаспадарка "Лохва", ААТ "Ружовы кіт", ААТ "Рыбакамбінат "Любань", ААТ "Птушкафабрыка Гарадок", ААТ "Кляновічы", СЗАТ "Сервалюкс" філіял "Сервалюкс-Агра", СТАА" Вітконпрадукт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі