Расія вярнула ў Беларусь пяць тон кураціны

У пункце пропуску "Красная Горка" на беларуска-расійскай мяжы спецыялісты Рассельгаснагляду 26 сакавіка забаранілі ўвоз пяці тон замарожанага мяса птушкі. Як паведамляе сайт расійскага ведамства, груз з агракамбіната "Прыдняпроўскі" везлі ў Саратаў з сертыфікатамі, выдадзенымі Магілёўскай райветстанцыяй.

Аднак праверка інспектараў Рассельгаснагляду выявіла несупадзенне датаў на этыкетках і ў суправаджальных дакументах. Гэта насцярожыла расійскіх ветэрынарных работнікаў. І ў прысутнасці лекара дзяржаўнай ветэрынарнай службы Беларусі мяса было вернутае адпраўшчыку.

Фота — rshn32.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі