Расія размесціць у Беларусі дадатковыя самалёты і верталёты

Расія павялічыць колькасць самалётаў і верталётаў на авіяцыйнай базе ў Беларусі. Пра гэта ў аўторак заявіў расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу на сустрэчы з беларускім калегам Андрэем Раўковым.

"Я гатовы абмеркаваць сёння працяг нашага супрацоўніцтва ў практычнай плоскасці. Гэта датычыць сістэм С-300, стварэння і базавання авіяцыйнай базы ў Беларусі з павелічэннем колькасці самалётаў і верталётаў. Гэта павінна забяспечыць бяспеку нашай агульнай паветранай прасторы", — перадае ria.ru словы Шайгу.

Зараз расійскія самалёты месяцца ў Баранавічах і Бабруйску.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі