Расія не пусціла з Беларусі 17 тон кураціны і 30 тысяч яек

У Смаленскай вобласці прадстаўнікі Рассельгаснагляду забаранілі ўвоз у Расію больш за 17 тон курынага мяса вытворчасці ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі" і 30 тысяч яек вытворчасці Гродзенскай птушкафабрыкі.

У каментары interfax.by прадстаўнік Рассельгаснагляду заявіў, што сярод курыных тушак была прадукцыя, выпушчаная ў час, калі дзейнічалі часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі гэтага прадпрыемства. Акрамя таго, знешні выгляд прадукцыі сведчыў, што прадпрыемства парушыла тэхналогію апрацоўкі птушкі. Кураціну аддалі на лабараторны аналіз.

Акрамя таго, інспектары ведамства забаранілі ўвозіць у Расію партыю з 30 тысяч курыных яек з Гродзенскай птушкафабрыкі. Па словах расійскага прадстаўніка, на ветэрынарным сертыфікаце і маркіровачнай этыкетцы не было неабходных звестак пра вытворцу прадукцыі. Яйкі былі вернутыя на тэрыторыю Беларусі.

Фота — telegraf.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі