Рашэнне па “допінгавай справе” беларускіх весляроў могуць прыняць да 27 студзеня

Рашэнне па “допінгавай справе” беларускіх весляроў могуць прыняць да 27 студзеня

Рашэнне Міжнароднага спартовага арбітражнага суда (CAS) у справе беларускіх весляроў чакаецца да 27 студзеня. Пра гэта заявіў генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Анатоль Котаў, перадае БЕЛТА. Ён падкрэсліў, што беларускі бок вельмі разлічвае на станоўчае рашэнне, якое пацвердзіць невінаватасць беларускіх канаістаў і абсурднасць рашэння Міжнароднай федэрацыі веславання (IFC) аб пакаранні мужчынскай зборнай і забароне на ўдзел у Алімпіядзе ў Рыа.

21 студзеня НАК атрымаў паведамленне ад французскага антыдопінгавага агенцтва, якое заяўляе, што не мае прэтэнзіяў да беларусаў. Калі пазоў у арбітражны суд будзе задаволены, НАК будзе патрабаваць пакарання IFC. Гэтае пакаранне, мяркуе Котаў, зможа кампенсаваць маральную шкоду, якую панеслі беларускія спартсмены, не трапіўшы на Гульні ў Бразілію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі