Раптоўна памёр старшыня Светлагорскага райвыканкама

Раптоўна памёр старшыня Светлагорскага райвыканкама

У ноч на 21 сакавіка раптоўна памёр старшыня Светлагорскага райвыканкама Віктар Дарашэвіч, паведамляе БЕЛТА. Цела кіраўніка раённай вертыкалі зранку знайшлі родныя. Прычына смерці высвятляецца.

Дарашэвіч пачаў кар'еру загадчыкам участковай ветэрынарнай лячэбніцы, паведамляе gomel.today. Потым ён працаваў на птушкафабрыцы "Рассвет". У 2003 годзе Дарашэвіч стаў галоўным ветлекарам Веткаўскага раёна, потым узначаліў Веткаўскі малочны завод. У 2009-м стаў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Веткаўскага райвыканкама.

На пасадзе старшыні Светлагорскага райвыканкама Дарашэвіч працаваў з сакавіка 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі