П'яны масквіч у Баранавічах разбіў бутэлькай лабавую шыбу аўтобуса

П'яны масквіч у Баранавічах разбіў бутэлькай лабавую шыбу аўтобуса

Незвычайна скончылася праверка квіткоў у баранавіцкім аўтобусе №14 ўвечары 5 снежня. На прыпынку "Аўтавакзал" у аўтобус увайшлі кантралёры. Як піша intex-press.by, мужчына паказаў кантралёрам непрабіты квіток, таму на яго сталі складаць адміністрацыйны пратакол.

У адказ пасажыр стаў лаяцца матам, крычаць і паводзіць сябе агрэсіўна, распавёў намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Валянцін Пятрыка. Потым хуліган стаў біць у дзверы аўтобуса, каб выйсці. Кіроўца ачыніў дзверы, каб парушальнік не разбiў іх. Аднак п'янага "зайца" гэта не спыніла: ён падняў з зямлі бутэльку і шпурнуў яе ў лабавую шыбу аўтобуса. Шкло патрэскалася, аўтобус не змог ехаць далей.

Парушальніка затрымаў нарад ДАІ, які праязджаў побач.

Цяпер Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў на масквіча крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі