П'яны гродзенец спрабаваў пераплысці Нёман

П'яны гродзенец спрабаваў пераплысці Нёман

39-гадовы жыхар Гродна ў мінулыя выходныя вырашыў адкрыць для сябе купальны сезон і пераплысці Нёман. Гэтая спроба магла б скончыцца трагедыяй, калі б не дапамога ратавальнікаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую абласную арганізацыю Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.

Дзяжурны ў раёне ратавальнай станцыі "Ласосна" пабачыў, як тоне чалавек. Ратавальнікі паспяшаліся яму на дапамогу і выцягнулі мужчыну з вады. Выявілася, што гродзенец выпіў і вырашыў пераплысці раку, аднак не разлічыў сілы: на сярэдзіне дыстанцыі сілы ў яго скончыліся.

У гродзенскім Таварыстве ратавання на водах кажуць, што купацца яшчэ рана. Сярэдняя тэмпература вады ў вадаёмах Гродзеншчыны — каля плюс 15-17 градусаў. А камфортнай для купання лічыцца тэмпература ад +20 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі