П'яны гродзенец на аўто ўцякаў ад ДАІ па лясах (відэа)

Жыхар Гродна ў сябе на лецішчы выпіў з сябрам бутэльку гарэлкі і вырашыў з'ездзіць "дагнацца". Але гэтая паездка скончылася яго ўцёкамі ад ДАІ, піша сайт s13.ru.

Мужчына на ​​сваім "сітраене" паехаў у краму, аднак перад уездам у вёску пабачыў нарад ДАІ. Нецвярозы кіроўца адразу развярнуўся ў адваротны бок і кінуўся наўцёкі.

Пагоня за гродзенцам ішла па палях і лясах, пакуль кіроўца не заехаў у тупік. Там яго і затрымалі інспектары ДАІ.

Утрыманне алкаголю ў арганізме затрыманага перавысіла максімальна дазволенае прыкладна ў сем разоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі