П'яны брэстаўчанін пагражаў падарваць краму

П'яны брэстаўчанін пагражаў падарваць краму

Увечары 19 снежня нецвярозы мужчына зайшоў у Брэсе ў крау на на вуліцы Пушкінскай, паклаў у ячэйку камеры захоўвання пакет і заявіў, што ён выбухне.

Міліцыянтаў выклікала супрацоўніца крамы, націснуўшы кнопку трывожнай сігналізацыі, паведамляе БелаПАН. Нарад Ленінскага аддзела дэпартамента аховы затрымаў 32-гадовага непрацуючага жыхара Брэста, які ўчыніў пярэпалах у краме.

Начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка адзначыў, што з крамы былі эвакуяваныя шэсць чалавек.

Сапёрна-піратэхнічная група не выявіла выбухованебяспечных прадметаў. У пакеце была абутковая каробка з ношанымі чаравікамі. Мужчына набыў у іншай краме новы абутак і абуў яго, а старыя чаравікі паклаў у гэтую скрынку.

Брэстаўчаніна адправілі ў Брэсцкі абласны псіханеўралагічны дыспансер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі