П’яны беларускі дальнабойшчык перакрыў рух на трасе Беласток — Варшава

П’яны беларускі дальнабойшчык перакрыў рух на трасе Беласток — Варшава

П’яны беларускі дальнабойшчык стаў вінаваным у вялікім заторы, які ўтварыўся раніцай 18 кастрычніка ў Польшчы на трасе Беласток — Варшава. Цяпер на гэтай трасе адбываецца капітальны рамонт і на многіх участках вядуцца будаўнічыя працы. З-за гэтага машыны павінны ісці па вузкіх аб’язных і часовых дарогах, увесь час віхляць  і падладжвацца пад часовыя аб’езды.

Для нецвярозага 54-гадовага беларуса такая дарога стала непераадольным выпрабаваннем: у пэўны момант ён стаміўся ад частых паваротаў і яго машына скацілася ў роў. Фура была з прычэпам і развярнулася так, што перакрыла праезд на трасе ў абодвух кірунках. У выніку рых спыніўся на тры гадзіны.

Кіроўца, у крыві якога было 2 праміле алкаголю, не пацярпеў, паведамляе сайт euroby.info.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі