Пуцін зрабіў начны відэазварот пра збіты пасажырскі самалёт

Прэм'ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў Пуціну, што ў выпадку, калі Расія хоча "зваліць віну на іншых" за збіты над Украінай пасажырскі самалёт (амаль 300 ахвяраў), яна павінна прадаставіць пераканаўчыя і праўдзівыя доказы. Пакуль жа доказы сведчаць пра тое, што самалёт збілі прарасійскія баевікі.

Уладзімір Пуцін у сваім відэазвароце яшчэ раз нагадаў, што Расія выступала за мірнае вырашэнне канфлікту ва ўсходняй Украіне — праз перамовы. І калі б баявыя дзеянні не аднавіліся, не было б трагедыі з самалётам, заявіў Пуцін. Ён адзначыў, што неабходна гарантаваць бяспеку экспертам, якія працуюць на месцы падзення пасажырскага самалёта Boeing 777 кампаніі "Malaysia Airlines".

Расія зробіць усё магчымае, каб цяперашні "ваенны канфлікт" ва ўсходняй Украіне перайшоў у "новую фазу" — мірную, перамоваў і дыпламатыі, сказаў у сваім звароце Пуцін.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі