Пуцін заявіў, што выбары ў Беларусі "пройдуць на самым высокім узроўні"

Пуцін заявіў, што выбары ў Беларусі "пройдуць на самым высокім узроўні"

18 верасня ў Сочы прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Гаворка ішла і пра сёлетнія прэзідэнцкія выбары. Расійскі прэзідэнт адзначыў, што гэта адказны і няпросты этап у жыцці любой краіны.

"Упэўнены, што гэтыя выбары пройдуць на самым высокім узроўні, у адпаведнасці з міжнароднымі і беларускімі стандартамі", — цытуе словы Пуціна РІА "Новости". Прэзідэнт Расіі пажадаў Аляксандру Лукашэнку поспеху.

Кіраўнікі дзяржаваў гаварылі і пра двухбаковыя беларуска-расійскія адносіны. Уладзімір Пуцін адзначыў, што яны паспяхова развіваюцца. "Ёсць пытанні, якія, безумоўна, патрабуюць нашай асаблівай увагі, стараннага разгляду, але ў цэлым, хацеў бы адзначыць, што тыя мэты, якія мы перад сабой ставім у ходзе нашага ўзаемадзеяння, дасягаюцца", — цытуе словы расійскага прэзідэнта БЕЛТА.

Пуцін загадаў і пра праблемы, звязаныя "з сённяшнімі эканамічнымі пытаннямі і ў свеце, і ў нашых краінах". Паводле яго слоў, ёсць разуменне, як праблемы вырашаць, але не заўсёды атрымліваецца. Прэзідэнт Расіі перакананы, што ў выніку "ўсе гэтыя складанасці будуць пераадоленыя".

Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што Беларусь і Расія "пастаянна трымаюць на кантролі праблемы, якія існуюць у двухбаковых адносінах, так і станоўчыя моманты". Ён падкрэсліў, што беларуская дзяржава адносіцца да ўзаемаадносінаў з рэгіёнам Расіі з вялікай павагай.

Нагадаем, у Сочы прайшоў чарговы форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Фота: ria.ru

Пуцін заявіў, што выбары ў Беларусі "пройдуць на самым высокім узроўні"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі