Пуцін: Пытанне аб далучэнні Данбасу да Расіі на вуліцы не вырашаецца

Пуцін: Пытанне аб далучэнні Данбасу да Расіі на вуліцы не вырашаецца

Пытанне аб далучэнні Данбаса да Расіі трэба вырашаць не “на вуліцы”, бо гэта тычыцца лёсаў многіх людзей. Пра гэта заявіў журналістам расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у Севастопалі 12 верасня.

“Мы душой і сэрцам з Данбасам, але, на жаль, такія пытанні на вуліцы не вырашаюцца”, — заявіў расійскі кіраўнік, каментуючы словы аднаго з курортнікаў у Ялце. Мужчына звярнуўся да Пуціна з заклікам уключыць Данбас у склад Расіі. Гэта адбылося падчас прагулкі Пуціна з былым прэм’ерам Італіі Сільвіё Берлусконі па гарадской набярэжнай 11 верасня.

Падчас размовы з журналістамі прэзідэнт Расіі закрануў таксама тэму рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў. Па яго словах, “ніякай іншай альтэрнатывы супакаенню і прымірэнню” ва Украіне няма. Пры гэтым Пуцін дапускае магчымасць пераносу тэрмінаў выканання мінскіх дамоўленасцяў, хоць і падкрэсліў, што лепей імкнуцца да рэалізацыі ўжо існуючых дамоваў, перадае Lenta.ru са спасылкай на расійскія СМІ.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі