Пуцін прызнаў праўдзівасць звестак пра афшоры ў "панамскіх дакументах"

Пуцін прызнаў праўдзівасць звестак пра афшоры ў "панамскіх дакументах"

Падчас "прамой лініі" Уладзімір Пуцін прызнаў дакладнасць звестак пра афшорныя рахункі сяброў прэзідэнта, пра якія стала вядома з "панамскіх дакументаў". Аднак ён лічыць, што расследаванне вялі не толькі журналісты, але і юрысты, бо "ўсюды тырчаць вушы замоўцаў".

"Яны канкрэтна нікога не вінавацяць, яны проста наводзяць цень на пляцень: хтосьці там з ліку маіх сяброў займаецца нейкім бізнесам, пытанне: ці не трапляюць грошы з гэтых афшораў нейкім чыноўнікам, у тым ліку і прэзідэнту", — адзначыў Пуцін.

Гаворачы пра свайго сябра віяланчаліста Сяргея Ралдугіна, кіраўнік Расіі заявіў, што той купіў дзве ўнікальныя скрыпкі і дзве віяланчэлі, кошт якіх — 12 млн долараў. Пуцін лічыць, што ў расследаванні "панамскіх дакументаў" удзельнічалі супрацоўнікі "амерыканскіх установаў". Ён дадаў, што Расіяй "нельга маніпуляваць і прымусіць скакаць пад ўласную дудку".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі