Прызначаны новы гендырэктар хакейнага мінскага "Дынама"

Прызначаны новы гендырэктар хакейнага мінскага "Дынама"

Прызначаны новы гендырэктар хакейнага мінскага "Дынама". Ім стаў Анатоль Курылец, які з 2015-га займаў пасаду намесніка гендырэктара па бяспецы. Ён — ураджэнец Жыткавіцкага раёна, у лістападзе яму споўніцца 49 гадоў. Служыў у войску, пасля — у органах унутраных спраў, быў намеснікам міністра.

Старшыня Назіральнага савета ХК "Дынама-Мінск", міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што прызначэнне Курыльца — гэта аптымальны варыянт. Паводле яго слоў, новы гендырэктар мае вялізны жыццёвы і кіраўнічы досвед. Назіральны савет зацвердзіў кандыдатуру адзінагалосна.

Павел Бурба, які з мінулага года выконваў абавязкі гендырэктара, будзе адказваць за спартыўны накірунак, за кіраванне маркетынга, камерцыйных праектаў, за прэс-службу.

Як вядома, нядаўна экс-гендырэктар ХК “Дынама-Мінск” Максім Суботкін быў асуджаны на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі