Вы тут

Прыхільнікі сабралі грошы на новы альбом Akute

Прыхільнікі гурта Akute сабралі грошы на іх новы альбом. На краўдфандынгавай платформе Ulej: музыкі атрымалі 5 263 рублёў.

"Тое, што мы сабралі гэтыя грошы значыць, што не толькі мы чакаем альбом. А камусьці яшчэ гэта трэба, — усміхаецца басіст гурта Раман Жыгараў. — І гэта вельмі прыемна".

Частка сабраных грошай пойдзе на падарункі спонсарам, якія зрабілі ахвяраванні на дыск. Але асноўная частка будзе патрачаная на звядзенне кружэлкі, якая амаль запісаная.

"Засталося дарабіць дзве песні, і ўсё, альбом гатовы!", — удакладняе Раман.

Па словах музыкі, LP складуць дзевяць ці дзесяць трэкаў (пакуль вырашаецца), таксама разглядаецца некалькі варыянтаў назвы.

"Нам падаецца, што мы вяртаемся да першага альбома, бо зноў з'явіліся менш прамыя і больш ламаныя рытмы, — раскрывае таямніцы Жыгараў. — Нам самім цікава, што атрымаецца. Але галоўнае, што на дадзеным этапе мы зрабілі ўсё што хацелі, што нам падалося правільным і неабходным і чакаем, што зробіць гукарэжысёр. А далей мы запісы сваімі не лічыцм. Людзі самі вызначаюць сваё стаўленне да іх. Мы практычна не маем да іх дачынення".

Чацвёрты альбом Akute выйдзе гэтай восенню.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі