The Prodigy прэзентуюць песню ў інтэрнэце

Брытанскае электроннае трыа The Prodigy падарыць прыхільнікам бясплатны трэк са свайго новага альбома "Invaders Must Die", паведамляе Undercover. Аднайменная песня з'явіцца на афіцыйным сайце гурта 26 снежня. Спампаваць загалоўную кампазіцыю плыты можна будзе бясплатна на працягу аднаго тыдня.

28 лістапада The Prodigy прэзентуюць відэакліп на кампазіцыю "Invaders Must Die". Яго таксама можна будзе паглядзець на афіцыйным сайце калектыва. Нагадаем, што рэліз новай кружэлкі, што складзецца з 11-ці кампазіцый, запланаваны на вясну наступнага года.

Папярэдні паўнавартасны альбом The Prodigy "Always Outnumbered, Never Outgunned" выйшаў у 2004 годзе. У 2005 годзе музыкі выпусцілі кампіляцыю, якая складаецца з сінглаў каманды з 1999 па 2005 гады.

Фота: www.e1.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі