Прэзідэнт ЗША Трамп не збіраецца сустракацца з расійскім калегам Пуціным

Прэзідэнт ЗША Трамп не збіраецца сустракацца з расійскім калегам Пуціным

Прадстаўнікі штаба Дональда Трампа абверглі паведамленні пра тое, што абраны прэзідэнт ЗША неўзабаве пасля сваёй інаугурацыі плануе сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Інфармацыя пра магчымую сустрэчу Трампа і Пуціна ў Рэйк’явіку з’явілася ў брытанскай газеце Sunday Times. Паводле выдання, атачэнне Трампа нібыта распавяло брытанскім чыноўнікам пра свае планы арганізаваць сустрэчу двух лідараў, перадае ВВС.

Аднак прэс-сакратар Трампа Шон Спэнсер заяўляе, што паведамленне — 100-адсоткавая фальшыўка. Іншыя ананімныя крыніцы з атачэння амерыканскага прэзідэнта кажуць, што “гэтая гісторыя — толькі фантазія”.

У мінулую пятніцу ЗША працягнулі санкцыі супраць Расіі ў сувязі з яе палітыкай у дачыненні Украіны. Дональд Трамп паспеў заявіць, што не мае намеру імгненна адмовіцца ад гэтых абмежаванняў, хоць і не выключае магчымасці зняцця санкцыяў у будучыні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі