Прэзідэнт Эстоніі: ЕС не павінен прымаць электрычнасць з Астравецкай АЭС

Прэзідэнт Эстоніі: ЕС не павінен прымаць электрычнасць з Астравецкай АЭС

Калі ў кошт электраэнергіі з Беларускай АЭС не ўнясуць прыродаахоўныя рызыкі, то Еўрасаюз не павінен прымаць яе на свой рынак. Такое меркаванне выказала новы прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд, перадае ru.delfi.lt.

"З Астраўцом відавочная праблема, калі ўсе выдаткі, уключаючы выдатак на прыродаахову і рызыкі, не ўключаныя ў цэнавую формулу. У такім выпадку Еўропа не павінна прымаць такую ​​электраэнергію на свой рынак", — заявіла Кальюлайд пасля сустрэчы з прэзідэнтам Літвы ў Вільні.

Літоўскія эксперты па энергетыцы выступаюць супраць энергіі з Беларускай АЭС з некалькіх прычынаў. Па-першае, станцыя будуецца, маўляў, без выканання патрабаванняў бяспекі. Па-другое, у размешчаных на ўсход краінах выкарыстоўваюцца больш нізкія патрабаванні прыродаахоўнай і будаўнічай бяспекі. Таму кошты на электраэнергію на такіх АЭС ніжэйшыя, чым у ЕС, дзе выкарыстоўваюцца больш высокія стандарты.

Дарэчы, афіцыйны Мінск адхіляе прэтэнзіі Вільні як неабгрунтаваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі