Прэзентацыя на Еўрарадыё: Кліп на трэк "I'm on my way" ад Take Тhe Сookies

Прэзентацыя на Еўрарадыё: Кліп на трэк "I'm on my way" ад Take Тhe Сookies

Танцавальны праект Таццяны Гарошка Take Тhe Сookies прадстаўляе на Еўрарадыё кліп на песню "I'm on my way" з дэбютнага ЕР "Like Never Before", які выйшаў на расійскім лэйбле Big House Beats Records у студзені 2015-га года. Па словах спявачкі, яе мэтай было зняць лёгкі і прыгожы ролік, які б спалучаўся з музыкай. У відэа зняліся сябры Тані:

"Мне хацелася сабраць прыгожых і пазітыўных сяброў і паказаць іх з таго самага пазітыўнага боку, і мне падаецца, што задуманае атрымалася. Перад імі была пастаўленая задача проста танцаваць пад маю песню. Увогуле, было вельмі цікава, бо гэта мой першы досвед у прадзюсаванні і рэжысуры кліпа".

29 красавіка свет убачыць чарговы рэліз ад Take Тhe Сookies "Stop Me Now".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі