Прэм'еры Беларусі і Расіі ўзгаднілі праграму па паглыбленні інтэграцыі

Прэм'еры Беларусі і Расіі ўзгаднілі праграму па паглыбленні інтэграцыі

6 верасня ў Маскве прайшлі беларуска-расійскія перамовы на ўзроўні прэм'ер-міністраў. Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў узгаднілі праграму па паглыбленні інтэграцыі краін, а таксама пералік з 31 дарожнай карты, паведамляе БЕЛТА.

Па словах Румаса, такім чынам была падведзена рыса "пад першым этапам вялікай працы". Да пачатку снежня 2019-га ўрады падрыхтуюць для падпісання кіраўнікам дзяржаваў пакет дакументаў па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі, а таксама шэраг міжурадавых пагадненняў. Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ад поспеху рэалізацыі праграмы па паглыбленні інтэграцыі залежыць будучыня беларускай і расійскай эканомік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі