Прэм’ер-міністрам Грэцыі ўпершыню стала жанчына

Васіліка Тану-Хрыстафілу афіцыйна прызначаная кіраўніком пераходнага ўраду Грэцыі пасля адстаўкі Алексіса Цыпраса. Раней яна ўзначальвала Вярхоўны касацыйны суд Грэцыі. Сёння яна пачне паўнавартасную працу на пасадзе прэм’ер-міністра. Яна стала першай жанчынай у гісторыі Грэцыі, якая ачольвае ўрад.

Прызначэнне Тану прадугледжанае канстытуцыяй Грэцыі, у якой гаворыцца, што на пераходны перыяд пасля адстаўкі прэм’ера і да наступных выбараў кіраўніком ураду робіцца старшыня Вярхоўнага суда.

Дата пазачарговых выбараў у Грэцыі — пятых за апошнія шэсць гадоў, — будзе абвешчаная прэзідэнтам Пракопісам Паўлопуласам цягам тыдня. Чакаецца, што выбары прызначаць на канец верасня, перадае ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі